ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 лютага 2006 г. № 11

Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 8-нк «Справаздача аб дзейнасці музея» і ўказанняў па яе запаўненню

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 8-нк «Справаздача аб дзейнасці музея»* гадавой перыядычнасці і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2006 год.

2. Зацвердзіць прыкладзеныя Указанні па запаўненню формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 8-нк «Справаздача аб дзейнасці музея»* і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2006 год.