ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 верасня 2007 г. № 1161

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Бялугіна Уладзіміра Мікалаевіча, начальніка службы кандыцыяніравання, вентыляцыі, цепла- і водазабеспячэння, каналізацыі і пылавыдалення дзяржаўнай установы «Палац Рэспублікі» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і Навіцкую Таццяну Вітальеўну, намесніка начальніка службы гаспадарчага забеспячэння названай дзяржаўнай установы, за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у забеспячэнне дзейнасці Палаца Рэспублікі;

Дарашкевіча Валерыя Аляксандравіча, намесніка дырэктара Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё грамадзянскага, банкаўскага, падаткавага, бюджэтнага і прыродаахоўнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь;

Драздова Пятра Віктаравіча, старшыню Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта, за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё горада Віцебска і Віцебскай вобласці;