ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 сакавіка 1994 г. № 76

 

Для паляпшэння якасці падрыхтоўкі сярэдніх медыцынскіх работнікаў, з мэтай далейшага пераходу да падрыхтоўкі фельчараў і акушэрак ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзіць Часовае палажэнне аб пераводзе на навучанне па спецыяльнасцях 0401 «Лячэбная справа» і 0402 «Акушэрская справа» (дадатак).

2. Прыступіць да падрыхтоўкі фельчараў і акушэрак на IV курсе па новых навучальных планах з 1 верасня 1994 г.

3. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласці на начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў, навукі і знешніх сувязей Шыла У.У.

 

ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб пераводзе на навучанне па спецыяльнасцях «Лячэбная справа» і «Акушэрская справа»

1. Агульныя палажэнні.

1.1. План падрыхтоўкі спецыялістаў для атрымання кваліфікацыі фельчара, акушэркі даводзіцца да медвучылішчаў галоўным упраўленнем кадраў, навукі і знешніх сузязей на падставе папярэдняга аналізу заявак органаў аховы здароўя.