ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 верасня 2007 г. № 1190

Аб камандзіраванні І.Р.Сцепаненкі ў г. Калінінград (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзiраваць 21 верасня 2007 г. у г. Калінінград (Расійская Федэрацыя) намеснiка Мiнiстра гандлю Сцепаненку Івана Рыгоравіча для ўдзелу ў перагаворах з Урадам Калінінградскай вобласці па пытаннях выдзялення зямельнага ўчастка для будаўніцтва гандлёва-лагістычнага цэнтра Рэспублiкi Беларусь у Калінінградскай вобласці.