ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 верасня 2007 г. № 1192

Аб камандзіраванні М.І.Рымжы ў г. Люксембург (Вялікае Герцагства Люксембург)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 24 па 27 верасня 2007 г. у г. Люксембург (Вялікае Герцагства Люксембург) намесніка Міністра аховы здароўя – Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь Рымжу Міхаіла Іванавіча для ўдзелу ў 4-й сумеснай рабочай нарадзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, Еўрапейскай камісіі і Еўрапейскага цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў па пытаннях павышэння гатоўнасці да пандэміі грыпу.