УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 ліпеня 2005 г. № 339

Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» музеяў, тэатральна-відовішчных устаноў і прафесійных калектываў мастацкай творчасці

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб парадку прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення статусу «нацыянальны» музеяў, тэатральна-відовішчных устаноў і прафесійных калектываў мастацкай творчасці.

2. Устанавіць, што дзяржаўныя органы, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне ў сферы культуры, у межах сваіх паўнамоцтваў у адпаведнасці з заканадаўствам ствараюць музеям, тэатральна-відовішчным установам, прафесійным калектывам мастацкай творчасці са статусам «нацыянальны» ўмовы для забеспячэння высокапрадукцыйнай культурнай дзейнасці, умацавання іх матэрыяльна-тэхнічнай базы (выдзяляюць памяшканні, фінансавыя сродкі для стварэння новых пастановак, канцэртных праграм, набыцця абсталявання, музычных інструментаў).