УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 красавіка 2003 г. № 168
Аб зацвярджэнні апісанняў нацыянальных кваліфікацыйных дакументаў аб вучоных ступенях і вучоных званнях
Изменения и дополнения:
Указ Президента Республики Беларусь от 1 декабря 2011 г. № 561 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 137, 1/13123) <P31100561>
1. Зацвердзіць прыкладзеныя апісанні нацыянальнага дыплома доктара навук, нацыянальнага дыплома кандыдата навук, нацыянальнага дыплома кандыдата навук, які выдаецца па выніках пераатэстацыі (на падставе настрыфікацыі), нацыянальнага дыплома доктара філасофіі (Doctor of Phіlosophy (Ph.D), нацыянальнага атэстата прафесара і нацыянальнага атэстата дацэнта.
11. Устанавіць, што дублікаты нацыянальнага дыплома доктара навук, нацыянальнага дыплома кандыдата навук, нацыянальнага дыплома кандыдата навук, якi выдаецца па вынiках пераатэстацыi (на падставе настрыфiкацыi), нацыянальнага дыплома доктара фiласофii (Doctor of Phіlosophy (Ph.D), нацыянальнага атэстата прафесара i нацыянальнага атэстата дацэнта выдаюцца ў выпадках страты адпаведных дакументаў. Дублікаты адрозніваюцца ад арыгіналаў дабаўленнем слова «дублікат» на беларускай, рускай або англійскай мове адпаведна. Пры гэтым у дублікаце нацыянальнага дыплома кандыдата навук у левым нiжнiм вугле замест слоў «Старшыня савета па абароне дысертацый» i «Вучоны сакратар савета па абароне дысертацый» адпаведна надрукаваны словы «Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камiсii Рэспублiкi Беларусь» i «Галоўны вучоны сакратар Вышэйшай атэстацыйнай камiсii Рэспублiкi Беларусь».