ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 кастрычніка 2007 г. № 1268

Аб назначэнні і вызваленні некаторых службовых асоб

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Назначыць у парадку пераводу:

Гальперына Аляксандра Леанідавіча дырэктарам Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь;

Лабковіч Ларысу Пятроўну намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;

Рынга Уладзіміра Іосіфавіча намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі.

2. Назначыць Ільіна Андрэя Анатольевіча дырэктарам Дэпартамента інфарматызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.

3. Вызваліць па пагадненню бакоў (артыкул 37 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь):

Абрамава Вячаслава Фёдаравіча ад пасады намесніка Начальніка Беларускай чыгункі;

Казлова Аляксандра Ціханавіча ад пасады дырэктара Дэпартамента інфарматызацыі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь;

Цеслюка Уладзіміра Мікалаевіча ад пасады намесніка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.