ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 кастрычніка 2007 г. № 1276

Аб камандзіраванні А.А.Еўдачэнкі і У.І.Астроўскага ў г. Брусель (Каралеўства Бельгія)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзiраваць з 9 па 12 кастрычніка 2007 г. у г. Брусель (Каралеўства Бельгія) намесніка Міністра замежных спраў Еўдачэнку Андрэя Аляксандравіча і першага намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Астроўскага Уладзіміра Іванавіча для правядзення перагавораў з Еўрапейскай камісіяй аб умовах гандлю тэкстыльнымі вырабамі паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам.