ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

8 кастрычніка 2007 г. № 1279

Аб камандзіраванні В.У.Гайдукевіча ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 9 па 11 кастрычніка 2007 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) намесніка Міністра ўнутраных спраў – камандуючага ўнутранымі войскамі Гайдукевіча Валерыя Уладзіміравіча для падпісання Пратакола аб супрацоўніцтве паміж галоўным упраўленнем камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Галоўным камандаваннем унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі.