ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 кастрычніка 2007 г. № 1280

Аб камандзіраванні М.П.Корбута ў г. Гамбург (Федэратыўная Рэспубліка Германія)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 8 па 10 кастрычнiка 2007 г. у г. Гамбург (Федэратыўная Рэспубліка Германія) Міністра фінансаў Корбута Мікалая Пятровіча для правядзення кансультацый па пытаннях прадастаўлення Рэспубліцы Беларусь крэдытных сродкаў.