ДЗЯРЖАЎНЫ КАМIТЭТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
            ПА ПРАЦЫ I САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ НАСЕЛЬНIЦТВА

                             ПАСТАНОВА

 2 чэрвеня 1993 г.                                    N 49


 Аб   распаўсюджваннi каэфiцыентаў  павышэння ставак
 заработнай платы i пасадавых  акладаў, тарыфiкуемых
 з i-га па 7-мы разрад рабочых, якiм устанаўлiваюцца
 месячныя аклады

===

         ___________________________________________________________
         Страцiла  сiлу пастановай  Дзяржаўнага камiтэта  Рэспублiкi
         Беларусь па  працы i сацыяльнай абароне  насельнiцтва ад 29
         лiпеня 1993 г. N 61 (рэг. N 24) <W29300024>. 

 _   Дзяржаўны камiтэт  Рэспублiкi  Беларусь  па  працы i сацыяльнай
абароне насельнiцтва ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Устанавiць,  што  каэфiцыенты  павышэння  ставак  заработнай
платы  i  пасадавых  акладаў,  тарыфiкаваных з 1-га па 3-цi разрад у
размеры 1,16 i з 4-га па 7-мы разрад у размеры  1,09,   уведзяныя  з
1 мая  1993  г.  адпаведна  пастановы  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь  ад  7 мая N 299 распаўсюджваюцца таксама на рабочых,  якiм
устанаўлiваюцца  месячныя  аклады  i  не  тарыфiкуемым  па  разрадам
Адзiнай тарыфнай сеткi.
     Пры гэтым  каэфiцыенты 1,16 i 1,09 распаўсюджваюцца на рабочых,
у якiх тарыфныя каэфiцыенты не перавышаюць адпаведна 1,56 i 2,63.

     2. У   мэтах   недапушчэння   перавышэння   заработнай    платы
работнiкаў,  тарыфiкуемых  7  разрадам  у  параўнаннi  з работнiкамi
скразных прафесiй,  якiм устанаўлiваюцца месячныя аклады i стаўкi  i
iх  тарыфныя  каэфiцыенты знаходзяцца памiж 7-мым i 8-мым разрадамi,
увесцi з 1 мая 1993 г. каэфiцыенты павышэння ставак заработнай платы
i  акладаў  у  адпаведнасцi  з  размеркаваннем  гэтых  работнiкаў па
тарыфным кафiцыентам:
     у размеры 1,07 - для якiх устаноўлены каэфiцыент 2,69;
     у размеры 1,05 - для якiх устаноўлены каэфiцыент,  не перавышае
2,8.
     Прадуглежаныя пунктам 1 i гэтым  каэфiцыенты  павышэння  ставак
заработнай платы i пасадавых акладаў захоўваюцца таксама з 1 чэрвеня
б.г.  у сувязi з увядзеннем новай тарыфнай стаўкi  першага  разраду,
устаноўленай  пастановай  Савета Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад
17 мая 1993 г. N 324.


 Намеснiк Старшынi
 Камiтэта                                           А.Р.Козел

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1/12.
 Дата:  11.06.93 г.  _