ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 кастрычніка 2007 г. № 1281

Аб камандзіраванні Н.М.Каткавец у г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 11 па 13 кастрычніка 2007 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) першага намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Каткавец Надзею Мікалаеўну для ўдзелу ў адкрыцці 9-й Расійскай аграпрамысловай выстаўкі «Залатая восень», а таксама для правядзення перагавораў з кіраўніцтвам Дэпартамента харчовых рэсурсаў Урада Масквы па пастаўках беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі.