ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 кастрычніка 2007 г. № 1297

Аб узнагароджанні ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны ўклад у развіццё адукацыі ў рэспубліцы, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і ў сувязі з 70-годдзем з дня заснавання ўзнагародзіць установу адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт фізічнай культуры» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.