АБ УСТАНАЎЛЕННI НАДБАВАК ДА СЛУЖБОВЫХ
                АКЛАДАЎ ЗА ВЫСЛУГУ ГАДОЎ ДЛЯ АСОБНЫХ
                 КАТЭГОРЫЙ СПЕЦЫЯЛIСТАЎ АРГАНIЗАЦЫЙ
                        СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКI

                             ПАСТАНОВА
               Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
                    ад 24 студзеня 1995 г. N 45

===

         ___________________________________________________________
         Постановление  утратило  силу  постановлением Правительства
         Республики Беларусь  от 2 декабря  1996 г. N  772 (Собрание
         декретов,  указов Президента  и постановлений Правительства
         Республики Беларусь, 1996 г., N 34, ст.908) <M29600772> 

 _
     Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Устанавiць  з  1 студзеня  1995  г.  для  асобных  катыгорый
спецыялiстаў  арганiзацый  па  ветэрынарнай  справе,  па каранцiну i
ахове сельскагаспадарчых раслiн ад  шкоднiкаў  i  хвароб,  насеннаму
кантролю,   сортавыпрабаванню   сельскагаспадарчых   культур,   якiя
фiнансуюцца за  кошт  дзяржаўнага  бюджэту,  надбаўкi  да  службовых
акладаў   за   выслугу  гадоў  у  наступных  памерах:  10  працэнтаў
службовага акладу - за выслугу ад 5 да 10 гадоў;  15 працэнтаў -  ад
10 ад 15 гадоў i 20 працэнтаў - за звыш 15 гадоў.
     Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання расправаць  i  па
ўзгадненню  з  Мiнiстэрствам  фiнансаў  прадставiць для зацвярджэння
Мiнiстэрству працы  пералiк  пасад  спецыялiстаў,  якiя  працуюць  у
арганiзацыях,  прадыгледжаных  у  дадзеным пункце,  а таксама праект
палажэння аб парадку паралiку стажу i выплаты  штомесячных  надбавак
за выслугу гадоў названым спецыялiстам.

     2. Распаўсюдзiць дзеянне пункта 3  пастановы  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  7  снежня  1993  г.  N  826 (ЗП Рэспублiкi
Беларусь,  1993 г.,  N 34,  арт.  664) i  абзаца  першага  пункта  6
пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня 1994 г.
N 481 (ЗП Рэспублiкi Беларусь,  1994 г., N 19, арт.366) адпаведна на
дактароў  i кандыдатаў навук,  якiя працуюць у арганiзацыях сельскай
гаспадаркi, што фiнансуюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту.


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                      М. Чыгiр _