ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 кастрычніка 2007 г. № 1336

Аб узнагароджанні дзяржаўнай навуковай установы «Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За высокаэфектыўную каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, стварэнне канкурэнтаздольных навукова-тэхнічных распрацовак у галіне машынабудавання ўзнагародзіць дзяржаўную навуковую ўстанову «Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.