ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 кастрычніка 2007 г. № 1350

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Данілеўскага Леаніда Мікалаевіча, намесніка дырэктара па навуковай рабоце навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «ІНСТЫТУТ НІПТІС імя Атаева С.С.», за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё і ва ўкараненне новых энергазберагальных тэхналогій у будаўніцтве;

Цыбульскага Пятра Іванавіча, прараба філіяла «Гродзенскае мантажнае ўпраўленне» адкрытага акцыянернага таварыства «Белсантэхмантаж-2», за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у будаўніцтва прамысловых і сацыяльных аб’ектаў і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў;

Кадыша Генадзія Сцяпанавіча, генеральнага дырэктара дзяржаўнага унітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Магілёўаблсельбуд», за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у выкананне высокіх вытворчых паказчыкаў, развіццё сельскага будаўнічага комплексу вобласці.