ПАСТАНОВА Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 сакавiка 1995 г. N 129 (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 1995 г., N 7, арт.161)
===
У мэтах удасканалення выплат грамадзянам за ганаровыя званнi Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прызнаць неабходным ажыццявiць разавыя выплаты за ганаровыя званнi работнiкам, асноўным месцам працы якiх з'яўляюцца адпаведныя прадпрыемствы, установы i арганiзацыi, што фiнансуюцца з бюджэту, у наступных памерах: 20 мiнiмальных заработных плат - работнiкам, якiя маюць ганаровыя званнi "Народны пiсьменнiк Рэспублiкi Беларусь", "Народны паэт Рэспублiкi Беларусь", "Народны артыст Рэспублiкi Беларусь", "Народны артыст СССР", "Народны мастак Рэспублiкi Беларусь",