ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 лютага 2002 г. № 212
Аб конкурсе на стварэнне новага Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Абвясціць конкурс на стварэнне новага Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
2. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб конкурсе на стварэнне тэксту і музыкі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
ПАЛАЖЭННЕ
аб конкурсе на стварэнне тэксту і музыкі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
1. Конкурс на стварэнне тэксту і музыкі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь (далей – конкурс) праводзіцца ў мэтах дэмакратычнага адбору мастацкіх твораў, якія адпавядаюць статусу Рэспублікі Беларусь як суверэннай унітарнай дэмакратычнай прававой дзяржавы і інтарэсам беларускага народа.
2. Тэкст на беларускай мове і музыка Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь павінны сцвярджаць ідэю дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь, мець інтанацыйна-меладычную яснасць, запамінальнасць, урачыстасць, рытм шэсця.