ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 кастрычніка 2007 г. № 1387

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесці з 20 снежня 2007 г. па 10 студзеня 2008 г. навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкомаў, Мінскага гарвыканкома і іншых мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

2. Міністэрству адукацыі:

да 11 снежня 2007 г. зацвердзіць пералік рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў, якім прапанавана прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», і давесці яго да ведама гэтых арганізацый;

пры неабходнасці па ўзгадненню з зацікаўленымі ўносіць змяненні ў названы пералік.