ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 11 верасня 2000 г. № 1408

 АБ АДНЯСЕННI ГАРАДСКIХ ПАСЁЛКАЎ СВIСЛАЧ I КЛIЧАЎ ДА 
 КАТЭГОРЫI ГАРАДОЎ РАЁННАГА ПАДПАРАДКАВАННЯ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Даць згоду Гродзенскаму i Магiлёўскаму абласным Саветам
дэпутатаў на аднясенне гарадскiх пасёлкаў Свiслач i Клiчаў да
катэгорыi гарадоў раённага падпарадкавання.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН