ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 11 жнiўня 2005 г. № 107

АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI АБ ДЗЕЙНАСЦI
КАНЦЭРТНЫХ АРГАНIЗАЦЫЙ, САМАСТОЙНЫХ КАЛЕКТЫВАЎ
 ___________________________________________________________
 Утратило силу постановлением Министерства статистики и
 анализа Республики Беларусь от 11 октября 2007 г. № 272
 <W207p0292> _

 На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
 1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
 1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 12-нк
"Справаздача аб дзейнасцi канцэртнай арганiзацыi, самастойнага
калектыва"* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы
са справаздачы за 2005 год;