ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      25 жнiўня 2005 г. № 114

АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ СПРАВАЗДАЧНАСЦI ПА ФIЗIЧНАЙ
КУЛЬТУРЫ I СПОРТУ
         ___________________________________________________________
         Утратило силу  постановлением  Министерства  статистики   и
         анализа  Республики  Беларусь  от 22 октября 2007 г.  № 340
         <W207p0331>  _

     На падставе Палажэння  аб  Мiнiстэрстве  статыстыкi  i  аналiзу
Рэспублiкi   Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка  2005  г.  №  441,  Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
     1.1. форму   дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасцi   1-фк
"Справаздача па фiзiчнай культуры i спорту"* гадавой перыядычнасцi i
ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2005 год;
     1.2. форму   дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасцi   2-фк
"Зводная   справаздача  па  фiзiчнай  культуры  i  спорту"*  гадавой
перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне,  пачынаючы  са  справаздачы  за
2005 год.
     2. Зацвердзiць  прыкладзеныя  Указаннi  па   запаўненню   формы
дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасцi   1-фк  "Справаздача  па
фiзiчнай культуры i спорту"* i ўвесцi iх  у  дзеянне,  пачынаючы  са
справаздачы за 2005 год.
______________________________
     *Не прыводзiцца.

     3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы:
     3.1. форму   дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасцi   1-фк
"Справаздача  па фiзiчнай культуры i спорту" на арганiзацыi,  у якiх
дзейнiчаюць  калектывы  фiзiчнай  культуры;  фiзкультурна-спартыўныя
клубы;  клубы  па  вiду (вiдах) спорту;  фiзкультурна-аздараўленчыя,
спартыўныя  цэнтры  (камбiнаты,  комплексы);  грамадскiя  аб'яднаннi
фiзкультурна-аздараўленчага i спартыўнага напрамку;  спецыялiзаваныя
вучэбна-спартыўныя ўстановы; установы адукацыi; iншыя арганiзацыi, у
якiх працуюць работнiкi фiзiчнай культуры i спорту;
     3.2. форму   дзяржаўнай   статыстычнай   справаздачнасцi   2-фк
"Зводная  справаздача  па  фiзiчнай  культуры  i  спорту" на аддзелы
(упраўленнi) фiзiчнай культуры, спорту i турызму раенных (гарадскiх)
выканаўчых камiтэтаў.

Мiнiстр                                                 У.I.Зiноўскi
         ___________________________________________________________