ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       13 студзеня 2000 г. N 37

 АБ ДАЛУЧЭННI ДА РАШЭННЯ "АБ АДЗIНЫМ БЮДЖЭЦЕ ОРГАНАЎ 
 САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ, ЯКIЯ ФIНАНСУЮЦЦА
 ЗА КОШТ БЮДЖЭТНЫХ СРОДКАЎ ДЗЯРЖАЎ - УДЗЕЛЬНIЦ
 САДРУЖНАСЦI, НА 2000 ГОД"

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову  Мiнiстэрства  замежных  спраў,  узгодненую з
Мiнiстэрствам  юстыцыi  i  iншымi   зацiкаўленымi   рэспублiканскiмi
органамi дзяржаўнага кiравання,  аб далучэннi да рашэння "Аб адзiным
бюджэце органаў Садружнасцi Незалежных Дзяржаў,  якiя фiнансуюцца за
кошт  бюджэтных  сродкаў  дзяржаў  - удзельнiц Садружнасцi,  на 2000
год",  прынятага на пасяджэннi Савета кiраўнiкоў урадаў  Садружнасцi
Незалежных Дзяржаў 8 кастрычнiка 1999 г. у г.Ялце.
     Рашэнне "Аб  адзiным  бюджэце  органаў  Садружнасцi  Незалежных
Дзяржаў,  якiя  фiнансуюцца  за  кошт  бюджэтных  сродкаў  дзяржаў -
удзельнiц Садружнасцi,  на 2000  год"  прымяняецца  ў  адносiнах  да
Рэспублiкi Беларусь за выключэннем пункта 1,  зыходзячы з таго,  што
рэспублiка прыме ўдзел у фiнансаваннi органаў Садружнасцi Незалежных
Дзяржаў у 2000 годзе ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў
рэспублiканскiм бюджэце на 2000 год, i пункта 3, маючы на ўвазе, што
iндэксацыя расходаў на заработную плату павiнна ажыццяўляцца ў межах
сродкаў,  прадугледжаных  нацыянальнымi  бюджэтамi  на  забеспячэнне
органаў Садружнасцi Незалежных Дзяржаў.
     Мiнiстэрству замежных спраў накiраваць  дэпазiтарыю  адпаведнае
паведамленне аб рашэннi Урада Рэспублiкi Беларусь.
      
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ