ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 красавіка 2001 г. № 608
Аб далучэнні Міністэрства ўнутраных спраў да Пагаднення аб супрацоўніцтве міністэрстваў унутраных спраў у барацьбе з тэрарызмам
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства ўнутраных спраў аб далучэнні ўказанага Міністэрства да Пагаднення аб супрацоўніцтве міністэрстваў унутраных спраў у барацьбе з тэрарызмам, прынятага на пасяджэнні Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў 8 верасня 2000 г. у г. Чалпон-Аце, з асобым меркаваннем для Рэспублікі Беларусь:
пункт 1 артыкула 1 Пагаднення выконваецца за выключэннем выканання запытаў, якія датычацца расследавання;
пункт 2 артыкула 2 Пагаднення выконваецца за выключэннем запытаў аб правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, якія накіроўваюцца на расследаванне злачынстваў;