ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 кастрычніка 2007 г. № 1418

Аб узнагароджанні аб’яднання «Федэрацыя дружбы з народамі Расіі і СНД» (Рэспубліка Балгарыя) Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За значны ўклад ва ўмацаванне беларуска-балгарскіх культурных, навуковых, адукацыйных і рэгіянальных сувязей узнагародзіць аб’яднанне «Федэрацыя дружбы з народамі Расіі і СНД» (Рэспубліка Балгарыя) Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.