ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 лістапада 2007 г. № 1440

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Гусака Аляксея Адамавіча, прафесара кафедры агульнай матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдата фізіка-матэматычных навук, прафесара, за шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў;

Карыцьку Сяргея Сяргеевіча, галоўнага ўрача дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння», за шматгадовую плённую працу ў сістэме аховы здароўя, значны асабісты ўклад у рэалізацыю мерапрыемстваў дзяржаўных медыцынскіх праграм па аказанню неабходнай лячэбна-прафілактычнай дапамогі насельніцтву рэспублікі з выкарыстаннем на практыцы сучасных навуковых, метадычных і тэхналагічных дасягненняў медыцыны;

Лясун Святлану Лаўрэнцьеўну, артыстку аркестра вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча ўстановы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія», за шматгадовую плённую творчую дзейнасць па развіццю і прапагандзе беларускага музычнага мастацтва, значны ўклад у справу эстэтычнага выхавання насельніцтва рэспублікі;