ПАСТАНОВА ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 кастрычніка 2007 г. № 739-П3/VII

Аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць у першым чытанні праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

2. Накіраваць указаны законапраект у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь для ўнясення прапаноў і заўваг.

3. Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу дапрацаваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» з улікам паступіўшых заўваг і прапаноў і ўнесці яго на разгляд восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання ў другім чытанні.