ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 лістапада 2007 г. № 1469

Аб камандзіраванні П.К.Жабко, М.І.Міхадзюка і М.І.Асіпенкі ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 8 па 10 лістапада 2007 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) першага намесніка Міністра эканомікі Жабко Пятра Канстанцінавіча, намесніка Міністра энергетыкі Міхадзюка Міхаіла Іванавіча і намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Асіпенку Міхаіла Ігаравіча для правядзення перагавораў па пытаннях узгаднення балансаў паліўна-энергетычных рэсурсаў Саюзнай дзяржавы на 2008 год.