ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 лістапада 2007 г. № 1471

Аб узнагароджанні М.М.Новіка, В.Л.Русака, А.У.Чвыровай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Новіка Мікалая Мікалаевіча, першага намесніка галоўнага рэдактара камунальнага унітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Гомельская праўда», за шматгадовую плённую працу ў журналістыцы, значны асабісты ўклад у аб'ектыўнае асвятленне ў друку пытанняў сацыяльна-культурнага і эканамічнага жыцця краіны;

Русака Віктара Леанідавіча, генеральнага дырэктара рэспубліканскага аўтатранспартнага унітарнага прадпрыемства «Мінаблаўтатранс», за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё транспартнай галіны рэспублікі;

Чвырову Анжэлу Уладзіміраўну, начальніка ўпраўлення права і міжнародных дагавораў дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці», за значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё сістэмы заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці.