ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 лістапада 2007 г. № 693-ПСР3

Аб узнагароджанні работнікаў установы «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія» Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры ўзнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Запёкіна Віталія Мікалаевіча – артыста вышэйшай катэгорыі заслужанага калектыву «Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы»;

Парэцкага Анатолія Давідавіча – лектара-музыказнаўцу вышэйшай катэгорыі філармоніі для дзяцей і юнацтва;

Рыдлеўскую Ларысу Леанідаўну – артыстку аркестра вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча.