ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 лістапада 2007 г. № 1508

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Пешкава Аляксея Станіслававіча, першага намесніка кіраўніка дэпартамента эканамічнай палітыкі і развіцця г. Масквы (Расійская Федэрацыя), за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё эканамічных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і г. Масквой;

Клімава Паўла Андрэевіча, першага намесніка старшыні камітэта міжрэгіянальных сувязей і нацыянальнай палітыкі г. Масквы (Расійская Федэрацыя), за вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё гандлёва-эканамічных, навукова-тэхнічных і культурных сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і г. Масквой.