ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 лістапада 2005 г. № 1307
Аб накіраванні групы ў Славацкую Рэспубліку
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Накіраваць у Славацкую Рэспубліку для ўдзелу ў мерапрыемствах Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы:
з 23 па 25 лістапада 2005 г. у г. П’ешцяны – Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Кабякова Андрэя Уладзіміравіча (кіраўнік групы) і намесніка Міністра замежных спраў Міхневіча Аляксандра Юр’евіча для ўдзелу ў Саміце кіраўнікоў урадаў краін – удзельніц Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы;
з 22 па 25 лістапада 2005 г. у г. Браціславу – намесніка Міністра эканомікі Тура Андрэя Мікалаевіча для ўдзелу ў VIII Эканамічным форуме і круглым стале міністраў эканомікі краін – удзельніц Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы.