ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 29 лютага 2000 г. N 269

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ЮРЫДЫЧНЫМ АСОБАМ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ДЛЯ 
 НАБЫЦЦЯ ЗБОЖЖА, БЯЛКОВАЙ СЫРАВIНЫ I КАРМАВЫХ ДАБАВАК

 У мэтах ажыццяўлення плана мерапрыемстваў па рэалiзацыi
даручэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дадзеных 16 снежня 1999
г. на пасяджэннi па рэзультатах работы жывёлагадоўчай галiны
рэспублiкi ў зiмовы перыяд, Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
пастанаўляе:

 1. Прасiць банкi выдаць у лютым-маi 2000 г. на тэрмiн да 1
студзеня 2002 г. плацежаздольным юрыдычным асобам для набыцця
збожжа, бялковай сыравiны i кармавых дабавак крэдыты ў агульнай суме
19070 тыс.долараў ЗША без улiку наяўнасцi ў iх матэрыяльнага
забеспячэння па гэтых крэдытах, з размеркаваннем згодна з дадаткам