ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ ЦЭНТРЫ РАМЁСТВАЎ
 
 Зацверджана: першы намеснiк Мiнiстра культуры i друку Рэспублiкi
 Беларусь 22.11.1995
 ___________________________________________________________
 Утратило силу приказом Министерства культуры от 19 ноября
 2007 г. № 271 _

 1. Агульная частка

 1. Цэнтр рамёстваў з'яўляецца дзяржаўнай культурна-асветнай
установай, дзейнасць якой накiравана на захаванне, зберажэнне i
прапаганду лепшых здабыткаў народных рамёстваў.
 Цэнтр выконвае культурна-асветныя, навучальна-вытворчыя,
кансультатыўна-метадычныя, камерцыйныя функцыi.

 2. Цэнтр рамёстваў утвараецца рашэннем адпаведнага выканкама па
прапановах органаў культуры, грамадскiх арганiзацый i саюзаў i
падпарадкоўваецца выканкаму.

 3. У сваёй дзейнасцi Цэнтр рамёстваў кiруецца дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, агульнымi прынцыпамi дзейнасцi
культурна-асветных устаноў, сваiм палажэннем, зробленым на аснове