ПАРАДАК ПАДПIСАННЯ СЛУЖБОВЫХ ДАКУМЕНТАЎ КIРАЎНIЦТВАМ
 МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ

 Зацверджана:  Мiнiстр  культуры  Рэспублiкi  Беларусь А.У.Сасноўскi
 14.03.1997
         ___________________________________________________________
         Утратил  силу приказом Министерства культуры от  19  ноября
         2007 г. № 271  _

     У мэтах упарадкавання службовай перапiскi i  ў  адпаведнасцi  з
размеркаваннем абавязкаў  памiж  мiнiстрам  i  намеснiкамi  мiнiстра
культуры Рэспублiкi Беларусь устанавiць:

     1. Права   подпiсу   службовых   дакументаў,   якiя    афiцыйна
накiроўваюцца Прэзiдэнту,  Адмiнiстрацыi  Прэзiдэнта,  Нацыянальнаму
Сходу i Савету Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь,  мае  толькi  мiнiстр
культуры, а ў яго адсутнасць толькi першы намеснiк мiнiстра.

     2. Дакументы,  якiя  носяць  мiждзяржаўны характар (пагадненнi,
пратаколы, перапiска з Мiнiстэрствам замежных  спраў,  пасольствамi,
замежнымi краiнамi),     рыхтуюцца     зацiкаўленымi    структурнымi
падраздзяленнямi мiнiстэрства  сумесна  з  упраўленнем   мiжнародных
сувязей, вiзуюцца  юрыстам  i  падпiсваюцца  мiнiстрам,  цi  па  яго
даручэнню намеснiкам мiнiстра, цi начальнiкам упраўлення мiжнародных
сувязей.

     3. Нарматыўна-прававыя дакументы (загад, распараджэннi, рашэннi
калегii, статуты,  кантракты i iнш.)  вiзуюцца  начальнiкам  аддзела
юрыдычнай i  кадравай  работы  i намеснiкам мiнiстра па накiрунках i
падпiсваюцца мiнiстрам.

     4. Дагаворы,  сацыяльна-творчыя  заказы  на  выкананне   работ,
фiнансаванне якiх  праводзiцца  з цэнтралiзаваных сродкаў,  перад iх
зацвярджэннем у  мiнiстра  абавязкова  вiзуюцца  першым   намеснiкам
мiнiстра.

     5. Дакументы ўнутранага службовага характару (запiскi, даведкi,
iнфармацыi, справаздачы)  супрацоўнiкаў  апарату  на  iмя   мiнiстра
культуры папярэдне ўзгадняюцца (вiзуюцца) з начальнiкам структурнага
падраздзялення i намеснiкам мiнiстра - па накiрунках.

     6. Усе службовыя дакументы падаюцца  на  подпiс  мiнiстру  праз
памочнiка мiнiстра.
         ___________________________________________________________