ПРАВIЛЫ ПАДРЫХТОЎКI, ПРЫНЯЦЦЯ, УЛIКУ I ЗАХОЎВАННЯ
 ВЕДАМАСНЫХ НАРМАТЫЎНЫХ АКТАЎ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

 Зацвярджаю: Мiнiстр культуры Рэспублiкi Беларусь А.У.Сасноўскi
 04.12.1997
 ___________________________________________________________
 Утратили силу приказом Министерства культуры от 19 ноября
 2007 г. № 271 _

 1. Агульныя палажэннi

 1.1. Гэтыя правiлы рэгулююць парадак падрыхтоўкi, прыняцця,
улiку i захоўвання загадаў, пастаноў, iнструкцый, палажэнняў i iншых
нарматыўных актаў Мiнiстэрства культуры.

 1.2. Праект нарматыўнага акта павiнен адпавядаць дзеючаму
заканадаўству, а таксама раней прынятым актам мiнiстэрства, калi ён
не прадугледжвае iх адмену або змяненне. Праект таксама павiнен
адпавядаць нарматыўным прадпiсанням мiнiстэрстваў, iншых
рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, акты якiх абавязковыя
для Мiнiстэрства культуры.