РАШЭННЕ КАЛЕГII МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 28 сакавiка 1997 г. N 4п.1

 АБ ЗАХАВАННI I ПАДТРЫМЦЫ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ
 ___________________________________________________________
 Утратило силу приказом Министерства культуры от 19 ноября
 2007 г. № 271 _

 Разглядаючы традыцыйную культуру, аўтэнтычны фальклор як
унiкальнае багацце краiны, каранёвыя формы культуры як нацыянальную
гiсторыка-культурную каштоўнасць, азнаёмiўшыся з вопытам работы
аддзела культуры Лепельскага райвыканкама, устаноў культуры раёна i
абмеркаваўшы праблемы вывучэння, захавання i развiцця традыцыйнай
беларускай культуры, калегiя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
Беларусь вырашыла:

 1. Вызначыць задачы аднаўлення, зберажэння, падтрымкi, аховы i
папулярызацыi традыцыйнай культуры аднымi з прыярытэтных напрамкаў
палiтыкi Мiнiстэрства культуры i праводзiць пастаянную работу па
стварэнню ўмоў для рэалiзацыi гэтых задач.