ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 20 студзеня 1997 г. N 22

 АБ ПАРАДКУ ВЯДЗЕННЯ СПРАВАВОДСТВА ПА ЗВАРОТАХ ГРАМАДЗЯН
 ___________________________________________________________
 Утратил силу приказом Министерства культуры от 19 ноября
 2007 г. № 271 _

 У адпаведнасцi з артыкулам 9 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 6
чэрвеня 1996 г. "Аб зваротах грамадзян" i пастановай Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 1 кастрычнiка 1996 г. N 643 "Аб
зацвярджэннi Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах
грамадзян" загадваю:

 1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю "Аб парадку вядзення
справаводства па прапановах, заявах i скаргах грамадзян у
Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь".

 2. Кантроль за яе выкананнем ускласцi на Кiраўнiцтва спраў
(Галенчык Л.М.).