РАШЭННЕ КАЛЕГII МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 9 красавiка 1997 г. N 5 п.7

 АБ ГАНАРОВАЙ ГРАМАЦЕ МIНIСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI
 БЕЛАРУСЬ
 ___________________________________________________________
 Утратило силу приказом Министерства культуры от 19 ноября
 2007 г. № 271 _

 Калегiя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

 1. Зацвердзiць узор Ганаровай граматы Мiнiстэрства культуры
Рэспублiкi Беларусь (узор дадаецца).

 2. Зацвердзiць Палажэнне аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь.

 Старшыня калегii,
 Мiнiстр А.У.САСНОЎСКI

 ПАЛАЖЭННЕ
 аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства
 культуры Рэспублiкi Беларусь

 1. Ганаровая грамата Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
з'яўляецца заахвочваннем за значны ўклад у захаванне нацыянальнай
спадчыны, развiццё культуры i мастацтва, культурна-асветнiцкай
работы, падрыхтоўку спецыялiстаў культуры i мастацтва.