ЗАЦВЕРДЖАНЫ
                                    загадам Мiнiстра юстыцыi
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    ад 15 мая 1995 года N 108


                              ПРАВIЛЫ
                рэгiстрацыi грамадскiх аб'яднанняў

===

         ___________________________________________________________
         Утратили  силу  в  связи  с  выходом  Правил  оформления  и
         рассмотрения документов, представляемых для государственной
         регистрации  политических партий,  профессиональных союзов,
         иных общественных объединений, а также постановки на учет и
         государственной  регистрации  их  организационных структур,
         утвержденных   Министерством  юстиции   15  июля   1999  г.
         (Национальный реестр - N 8/689 от 04.08.99 г.) <W09900706>

 _    1.  У   адпаведнасцi  з  Законам   Рэспублiкi  Беларусь  ад  4
кастрычнiка   1994  года   "Аб  грамадскiх  аб'яднаннях"  (Ведамасцi
Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi Беларусь,  1994 г.  N 29 арт. 503), з
далейшымi   змяненнямi  i   дапаўненнямi  рэгiстрацыя  мiжнародных i
рэспублiканскiх  грамадскiх аб'яднанняў  ажыццяўляецца Мiнiстэрствам
юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
     Мясцовыя   грамадскiя   аб'яднаннi   рэгiструюцца  Упраўленнямi
юстыцыi абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў.
     Фiлiялы,  аддзяленнi,  прадстаўнiцтвы  i  iншыя  арганiзацыйныя
структуры  грамадскiх  аб'яднанняў  замежных  дзяржаў  ствараюцца  i
рэгiструюцца Мiнюстам  у адпаведнасцi з  Законам Рэспублiкi Беларусь
"Аб грамадскiх аб'яднаннях".

     2.  Заява  па  форме,   вызначанай  Мiнiстэрствам   юстыцыi  аб
рэгiстрацыi  мiжнароднага i рэспублiканскага грамадскага аб'яднання,
у  месячны тэрмiн  з  дня  яго  заснавання  падаецца  ў Мiнiстэрства
юстыцыi Рэспублiкi Беларусь, а   мясцовага   грамадскага  аб'яднання
ва Упраўленнi юстыцыi аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама.
     Заява  павiнна  быць  падпiсана   не  менш  чым  трыма  членамi
кiруючага органа грамадскага аб'яднання.
     Да заявы прыкладаюцца:
     1) статут грамадскага  аб'яднання, адпавядаючы запатрабаванням,
выкладзеных  у  артыкулах  11  i  12  Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
грамадскiх аб'яднаннях" (два экземпляры);
     2)  пратакол устаноўчага форуму (з'езда, сходу i да т.п.).
     3) дакумент банка, якi пацвярджае аплату рэгiстрацыйнага збору;
     4) матэрыялы,  якiя пацвярджаюць выкананне патрабаванняў Закона
Рэспублiкi Беларусь "Аб грамадскiх аб'яднаннях", у тым лiку:
     -  звесткi аб удзельнiках  устаноўчага форуму (з'езда, сходу  i
да  т.п.)  i  членах  выбарных   органаў   грамадскага  аб'яднання -
прозвiшча, iмя i iмя  па  бацьку, год нараджэння,  месца жыхарства i
працы,  iх   нумары тэлефонаў, грамадзянства;  для саюзаў грамадскiх
аб'яднанняў -  копii   пасведчанняў   аб    рэгiстрацыi   грамадскiх
аб'яднанняў i выпiскi з  пратаколаў  пасяджэнняў  кiруючых  органаў,
на     якiх     былi      прыняты     аб    выступленнi   ў   якасцi
заснавальнiкаў   дакумент  падцвярджаючы наяўнасць юрыдычнага адраса
i iнш.;
     -   дакументы (пратаколы  сходаў, выпiскi  з iх,  спiсы членаў,
(засведчаныя належным чынам) арганiзацыйных структур, размешчаных на
тэрыторыях   замежных   дзяржаў   -   для   мiжнародных   грамадскiх
аб'яднанняў;
     -    для   фiлiялаў,   аддзяленняў,   прадстаўнiцтваў  i  iншых
арганiзацыйных  структур грамадскiх  аб'яднанняў замежных  дзяржаў -
копii статута  грамадскага аб'яднання i  выпiскi з пратаколаў,  якiя
сведчаць аб iх стварэннi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь;
     -   падрабязнае апiсанне сiмволiкi  з  дадаткам малюнка  ў трох
экземплярах  памерам   10х10  сантыметраў  i   адпаведныя  пратаколы
правамоцных органаў аб iх зацвярджэннi;
     -  заява асоб, указанных у частцы другой артыкула 12 Закона, аб
згодзе на выкарыстанне ў назве грамадскага аб'яднання асабiстага iмя
грамадзянiна;
     -   рашэнне  вышэйшага  органа  аб  наданнi паўнамоцтваў членам
кiруючага  органа з  надзяленнем iх  правам прадстаўляць  грамадскае
аб'яднанне ў працэссе рэгiстрацыi цi ў выпадку спрэчак у судзе.
     Мiнiстэрства  юстыцыi Рэспублiкi  Беларусь, Упраўленнi  юстыцыi
аблвыканкамаў  i Мiнскага  гарвыканкама могуць  ажыццяўляць праверку
дакладнасцi   прадстаўленых  грамадскiм  аб'яднаннем  матэрыялаў   i
патрабаваць iх падцвярджэння.

     3. Заява  аб рэгiстрацыi грамадскага  аб'яднання разглядаецца ў
месячны тэрмiн з дня яе  паступлення.
     Рэгiструючы  орган мае  права ў  выпадку неабходнасцi  даручыць
адпаведным арганiзацыям  правесцi   экспертызу  статута  грамадскага
аб'яднання, у   сувязi  з  чым  тэрмiн   разгляду  заявы  можа  быць
прадоўжаны, але не больш чым на адзiн месяц.
     Па  вынiках разгляду  Мiнiстэрства юстыцыi,  Упраўленне юстыцыi
аблвыканкамаў  i  Мiнскага  гарвыканкама  прымаюць  адно з наступных
рашэнняў:
     1) аб рэгiстрацыi грамадскага аб'яднання;
     2) аб адтэрмiноўцы рэгiстрацыi;
     3) аб адмове ў рэгiстрацыi.
     Рашэнне  аб адтэрмiноўцы рэгiстрацыi грамадскага  аб'яднання на
тэрмiн  да трох  месяцаў можа   быць прынята  ў сувязi  з парушэннем
парадку  стварэння грамадскага аб'яднання,  у прыватнасцi, заўваг па
зместу статута, афармленню пратакола, спiсаў iнiцыятараў стварэння i
членаў кiруючых органаў i д.п..
     Калi ў  трохмесячны тэрмiн не выкананы  патрабаваннi ўказаныя ў
рашэннi   аб  адтэрмiноўцы   рэгiстрацыi  Мiнiстэрства   юстыцыi  цi
Упраўленне  юстыцыi  аблвыканкама  i  Мiнскага  гарвыканкама  прымае
рашэнне аб  адмове ў рэгiстрацыi.
     Пiсьмовае рашэнне выдаецца цi накiроўваецца па  пошце кiруючаму
органу грамадскага аб'яднання не  пазней чым  у трохдзённы тэрмiн  з
дня  яго  прыняцця  з  указаннем матываў адмовы i парушаных прававых
нормаў.
     Пры ўстраненнi прычын, паслужыўшых асновай   для   адтэрмiноўкi
рэгiстрацыi,  заява  разглядаецца  ў  парадку, прадугледжаным гэтымi
Правiламi.

     4.  Мiжнароднаму  цi  рэспублiканскаму  грамадскаму аб'яднанню,
якое  зарэгiстравана  Мiнiстэрствам  юстыцыi,  мясцоваму грамадскаму
аб'яднанню  зарэгiстраванаму  Упраўленнем   юстыцыi  аблвыканкама  i
Мiнскага   гарвыканкама   прысвойваюцца   адпаведныя  рэгiстрацыйныя
нумары,  пад  якiмi  яны  ўносяцца  ў  Дзяржаўны  рэестр  грамадскiх
аб'яднанняў, i  выдаецца   Пасведчанне  аб  рэгiстрацыi  грамадскага
аб'яднання  па  форме, вызначанай Мiнiстэрствам юстыцыi, i экземпляр
статута з адзнакай аб рэгiстрацыi.
     У  Дзяржаўны рэестр  грамадскiх аб'яднанняў  уносяцца наступныя
звесткi.
     1) поўная i скарочаная назва грамадскага аб'яднання;
     2) асноўная мэта дзейнасцi;
     3) дата правядзення ўстаноўчага форуму;
     4) дата рэгiстрацыi грамадскага аб'яднання;
     5) назва кiруючага органа;
     6) юрыдычны адрас i нумар тэлефона;
     7)  прозвiшча,  iмя  i  iмя  па  бацьку  старшынi  (прэзiдэнта)
грамадскага аб'яднання;
     8) прозвiшча выканаўцы па рэгiстрацыi;
     9) нумар рэгiстрацыi справы.

     5. Пры  ўнясеннi змяненняў i  дапаўненняў у асноўныя  палажэннi
статута   адносна   мэтаў,   задач,   метадаў,  тэрыторыi  дзейнасцi
аб'яднання,  яго поўная  цi скарочаная  назвы, грамадскае аб'яднанне
падлягае  рэгiстрацыi ў парадку  i  тэрмiны,  прадугледжаныя Законам
Рэспублiкi Беларусь "Аб грамадскiх аб'яднаннях".
     Пры ўнясеннi ў статут iншых змяненняў i дапаўненняў рэгiстрацыi
падлягаюць толькi гэтыя змяненнi i дапаўненнi.

     6. У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi  Беларусь "Аб грамадскiх
аб'яднаннях" сiмволiкi грамадскага аб'яднання (сцяг, эмблема i д.п.)
падлягае рэгiстрацыi Мiнiстэрствам  юстыцыi  або Упраўленнем юстыцыi
аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама.
     Рэгiстрацыя   сiмволiкi ажыццяўляецца   ў  парадку   i  тэрмiн,
прадугледжаныя  для рэгiстрацыi  грамадскага  аб'яднання,  калi  яна
ажыццяўляецца не адначасова з рэгiстрацыяй партыi.
     Да заявы рэгiстрацыi сiмволiкi прыкладаюцца:
     1) рашэнне кампетэнтнага органа аб зацвярджэннi сiмволiкi;
     2)  падрабязнае  апiсанне  сiмволiкi  з  дадаткам трох малюнкаў
адпаведнага колеру памерам 10х10 сантыметраў;
     3)  дакумент  банка  аб   аплаце  збору  за  рэгiстрацыю,  калi
рэгiстрацыя  сiмволiкi ажыццяўляецца не  адначасова  з  рэгiстрацыяй
грамадскага аб'яднання.
     Аб  рэгiстрацыi  сiмволiкi  выдаецца  Пасведчанне па вызначанай
Мiнiстэрствам юстыцыi форме.

     7. У выпадках, калi з заявамi аб рэгiстрацыi  звяртаюцца два цi
больш   грамадскiх   аб'яднанняў,   маючых   адну  i  тую ж назву цi
сiмволiку, то перавага аддаецца  грамадскаму аб'яднанню  раней iншых
падаўшага  заяву  аб  рэгiстрацыi  пад  гэтай  назвай цi рэгiстрацыi
сiмволiкi,   а   другiм  прапаноўваецца  змянiць  назву   цi  выгляд
сiмволiкi.  Пры   адмове   грамадскага   аб'яднання  выканаць   гэту
прапанову,    Мiнiстэрствам    юстыцыi   цi    Упраўленнем   юстыцыi
аблвыканкамаў  i   Мiнскага   гарвыканкама   выносiцца  рашэнне   аб
адтэрмiноўцы рэгiстрацыi, аб чым паведамляецца ў пiсьмовай форме.

     8. У  рэгiстрацыi грамадскага аб'яднання можа  быць адмоўлена ў
выпадках, калi:
     статут сведчыць  аб тым, што  мэты, задачы, метады  i тэрыторыя
дзейнасцi  грамадскага аб'яднання  супярэчаць Канстытуцыi Рэспублiкi
Беларусь,   Закону  "Аб   грамадскiх  аб'яднаннях"   i  iншым  актам
занадаўства Рэспублiкi Беларусь;
     у  трохмесячны  тэрмiн  не  выкананы  патрабаваннi,  указаныя ў
рашэннi аб адтэрмiноўцы рэгiстрацыi.

     9.  Калi  рэгiстрацыя  грамадскага  аб'яднання  ў прадугледжаны
тэрмiн  не адбылася  цi ў ёй адмоўлена  па матывах,   якiя  кiруючым
органам  грамадскага  аб'яднання  лiчацца  не  маючымi падстаў,  яны
могуць  абскардзiць прынятае  рашэнне  ў  судовым парадку  ў месячны
тэрмiн з дня атрымання гэтага рашэння.
     Рашэнне  Мiнiстэрства  юстыцыi  абскарджваецца  ў  Вярхоўны Суд
Рэспублiкi  Беларусь,  рашэннi  Упраўленняў  юстыцыi аблвыканкамаў i
Мiнскага гарвыканкама - адпаведна ў абласны i Мiнскi гарадскi суды.

     10. Для  пастаноўкi на ўлiк  арганiзацыйных структур грамадскiх
аб'яднанняў, калi статутнымi  дакументамi аб'яднання  прадугледжана,
што  яны  з'яўляюцца юрыдычнымi  асобамi,  кiраўнiцтва  аб'яднання ў
месячны тэрмiн прадстаўляе ў выканкамы заяву  па форме, устаноўленай
Мiнiстэрствам юстыцыi.
     Да заявы прыкладаюцца:
     копiя пасведчання аб рэгiстрацыi грамадскага аб'яднання;
     копiя   статута   з   адзнакамi   Мiнiстэрства   юстыцыi   (для
рэспублiканскiх  i  мiжнародных   аб'яднанняў,  Упраўленняў  юстыцыi
аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама - для мясцовых);
     спiсы  саставаў  выбарных  органаў  арганiзацыйных  структур  з
указаннем    пасады   ў   выбарным   органе   па  форме,  вызначанай
Мiнiстэрствам юстыцыi;
     дакумент   аб   наяўнасцi   юрыдычнага   адраса   арганiзацынай
структуры;

     11. Дакументы, прадстаўляемыя для рэгiстрацыi або пастаноўкi на
ўлiк арганiзацыйных структур павiнны быць выкананы на паперы фармату
А-4 з выкарыстаннем машынапiснай  тэхнiкi, тэкст машынапiсны паўтара
iнтэрвала.

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 882/12.
 Дата: 16.05.95 г. _