ПАСТАНОВА
 Кабiнета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь

 16 кастрычнiка 1995 г. N 574


 АБ МЕРАХ ПА ЭФЕКТЫЎНАМУ ВЫКАРЫСТАННЮ ДЫЗАЙНЕРСКАГА
 ПАТЭНЦЫЯЛУ РЭСПУБЛIКI

===

 [Изменения и дополнения:
 Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
 28 марта 1996 г. N 221 (Собрание указов Президента и
 постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
 1996 г., N 9, ст.249) <M29600221>;
 Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
 12 июня 1997 г. N 697 (Собрание декретов, указов Президента
 и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г.,
 N 17-18, ст.629) <C29700697>]


 У мэтах развiцця дызайну ў рэспублiцы, павышэння яго ролi ў
стварэннi канкурэнтаздольнай прадукцыi Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

 1. Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства адукацыi i навукi аб
пераўтварэннi Беларускага iнстытута дызайну ў Нацыянальны
дызайн-цэнтр.

 Мiнiстэрству адукацыi i навукi ў двухмесячны тэрмiн зацвердзiць
статут Нацыянальнага дызайн-цэнтра.

 2. Мiнiстэрству адукацыi i навукi пры фармiраваннi дзяржаўных
навукова-тэхнiчных праграм i асобных праектаў навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ пры неабходнасцi прадугледжваць сродкi
на iх дызайнерскае забеспячэнне.

 3. Мiнiстэрству адукацыi i навукi сумесна з зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання ў
трохмесячны тэрмiн падрыхтаваць i ўнесцi ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь праект праграмы развiцця дызайну ў рэспублiцы,
прадугледзеўшы ў ёй меры па павышэнню ролi дызайну ў выпуску
канкурэнтаздольнай прадукцыi i матэрыяльнаму стымуляванню працы
дызайнераў.

 4. Мiнiстэрству адукацыi i навукi, Мiнiстэрству культуры i
друку распрацаваць i ажыццявiць меры па ўдасканаленню сiстэмы
навучання дызайну i павышэнню ўзроўню дызайнерскай культуры ў
рэспублiцы.

 5. Утратил силу. 
 ___________________________________________________________
 Пункт 5 утратил силу постановлением Совета Министров
 Республики Беларусь от 12 июня 1997 г. N 697

 5. Устанавiць дзве штогадовыя прэмii Кабiнета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь у галiне дызайну.
 Мiнiстэрству адукацыi i навукi ў двухмесячны тэрмiн
 распрацаваць i падаць у Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
 Беларусь праект палажэння аб названай прэмii.
 ___________________________________________________________
 Пункт 5 - с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
 Министров Республики Беларусь от 28 марта 1996 г. N 221

 5. Устанавiць дзве штогадовыя прэмii Кабiнета Мiнiстраў
 Рэспублiкi Беларусь у галiне дызайну ў памеры пяцi
 мiнiмальных заработных плат.
 Мiнiстэрству адукацыi i навукi ў двухмесячны тэрмiн
 распрацаваць i падаць у Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
 Беларусь праект палажэння аб названай прэмii.
 ___________________________________________________________

 6. Мiнiстэрству адукацыi i навукi сумесна з Мiнiстэрствам
замежных спраў прааналiзаваць пытаннi мэтазгоднасцi ўступлення
Рэспублiкi Беларусь у Мiжнародную арганiзацыю па дызайну "IКСIД" i
адпаведныя прапановы накiраваць у Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.


 Прем'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр