ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 11 чэрвеня 1997 г. № 311

 АБ ДАПАЎНЕННI ПЕРАЛIКУ СПЕЦЫЯЛIЗАЦЫЙ ПЕРАПАДРЫХТОЎКI 
 КАДРАЎ
 ___________________________________________________________
 Утратил силу приказом Министерства образования от 26 ноября
 2007 г. № 726 _

 У мэтах забеспячэння перападрыхтоўкi кадраў па новых
спецыялiзацыях i ў сувязi з хадайнiцтвам Мiнсельгасхарчу Рэспублiкi
Беларусь загадваю:
 1. Пашырыць пералiк спецыялiзацый перападрыхтоўкi гуманiтарнага
профiлю, дапоўнiўшы яго ў рамках спецыяльнасцi П.03.01.00П
"Прафесiянальнае навучанне" спецыялiзацыяй "Сельскагаспадарчае
кансультаванне".
 2. Упраўленню павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi
спецыялiстаў (Абрамаў А.I.) забяспечыць давядзенне дадзенага загада
да навучальных устаноў (падраздзяленняў) павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання
Рэспублiкi Беларусь.

 Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ