ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 лістапада 2007 г. № 1635

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па вышуканню і праектаванню аўтамабільных дарог і штучных збудаванняў на іх «Белдзіпрадар» за распрацоўку праектаў, па якіх была пабудавана апорная сетка аўтамабільных дарог Рэспублікі Беларусь, усе вялікія маставыя збудаванні і аўтадарожныя аб’екты прамыслова-грамадзянскага прызначэння дарожнай галіны;

Зімніцкага Уладзіміра Уладзіміравіча, начальніка экспедыцыі аддзела інжынернага вышуку рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па вышуканню і праектаванню аўтамабільных дарог і штучных збудаванняў на іх «Белдзіпрадар», за добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё дарожнай галіны рэспублікі;

Неўмяржыцкага Пятра Пятровіча, начальніка аддзела дарожна-эканамічнага праектавання рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства па вышуканню і праектаванню аўтамабільных дарог і штучных збудаванняў на іх «Белдзіпрадар», за добрасумленную працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё дарожнай галіны рэспублікі;