АГУЛЬНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ ДЗЕЙНАСЦI ДЗЯРЖАЎНЫХ ПАРКАЎ КУЛЬТУРЫ I
 АДПАЧЫНКУ

 Зацверджана: першы намеснiк Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь
 У.А.Гiлеп 24.08.1993
 Узгоднена: намеснiк Мiнiстра фiнансаў Рэспублiкi Беларусь А.I.Сверж
 23.08.1993, старшыня Рэспублiканскага камiтэта прафсаюза работнiкаў
 культуры Л.С.Сушкевiч 23.08.1993
 ___________________________________________________________
 Утратили силу приказом Министерства культуры от 6 декабря
 2007 г. № 295 _

 Дадзеныя Агульныя прынцыпы распаўсюджваюцца на дзяржаўныя паркi
культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi (сады), аб'яднаннi
паркаў, стацыянарныя i перасоўныя комплексы атракцыёнаў i гульнёвых
аўтаматаў незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi, якiя з'яўляюцца
юрыдычнымi асобамi, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове
гаспадарчага разлiку i маюць самастойны баланс.