ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 снежня 2007 г. № 1683

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у выкананне правасуддзя, прапаганду заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ўмацаванне законнасці ў эканамічных адносінах узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

Богдан Іну Леанідаўну, намесніка начальніка ўпраўлення фінансава-эканамічнага і гаспадарча-тэхнічнага забеспячэння – галоўнага бухгалтара Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь;

Досіна Аляксандра Генадзьевіча, начальніка юрыдычнага аддзела філіяла «Энерганадзор» рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Мінскэнерга»;

Ільюшэнка Галіну Барысаўну, суддзю гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці;

Міранюк Таццяну Міхайлаўну, намесніка старшыні суда Маскоўскага раёна г. Брэста.