Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                         П а с т а н о в а

                        3 мая 1995 г. N 236

                              г.Мiнск


АБ ВЫЗНАЧЭННI ПАЎНАМОЦНАГА ОРГАНА ПА РЭАЛIЗАЦЫI ПАГАДНЕННЯ
АБ    СУПРАЦОЎНIЦТВЕ    Ў    ГАЛIНЕ    АХОВЫ    ПРАЦЫ,   ПАДПIСАНАГА
КIРАЎНIКАМI ЎРАДАЎ ДЗЯРЖАЎ-УДЗЕЛЬНIЦ САДРУЖНАСЦI НЕЗАЛЕЖНЫХ ДЗЯРЖАЎ
9 СНЕЖНЯ 1994 г. У г.МАСКВЕ

===

     У  мэтах выканання  артыкула 3  Пагаднення аб  супрацоўнiцтве ў
галiне аховы працы, падпiсанага кiраўнiкамi ўрадаў дзяржаў-удзельнiц
Садружнасцi Незалежных Дзяржаў 9 снежня  1994 г. у г.Маскве, Кабiнет
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     Вызначыць Мiнiстэрства працы  паўнамоцным органам па рэалiзацыi
Пагаднення  аб  супрацоўнiцтве  ў  галiне  аховы  працы, падпiсанага
кiраўнiкамi ўрадаў дзяржаў-удзельнiц  Садружнасцi Незалежных Дзяржаў
9 снежня 1994  г. у г.Маскве.  Даручыць Мiнiстэрству працы  стварыць
рабочую  групу  экспертаў  для  падрыхтоўкi  прапаноў  па  пытаннях,
прадугледжаных названым Пагадненнем.


Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь                           М.Чыгiр