ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АХОВЫ ЗДАРОЎЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 чэрвеня 1995 г. № 75
Аб выкананні артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў»
Утратил силу приказом Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 4 сентября 2007 г. № 717
Даводзім да ведама Пастанову Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб зацвярджэнні палажэння аб знаку пашаны «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь» ад 25 красавіка 1995 г. № 224:
«У мэтах выканання артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 1995 г. «Аб донарстве крыві і яе кампанентаў» Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць Палажэнне аб знаку пашаны «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь» і апісанне гэтага знака (прыкладаецца).