ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКІ І АНАЛІЗУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 кастрычніка 2007 г. № 345

Аб прызнанні страціўшай сілу пастановы Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 2005 г. № 98

На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 2005 г. № 98 «Аб зацвярджэнні дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па адукацыі».

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 снежня 2007 г.