ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 снежня 2007 г. № 1707

Аб камандзіраванні У.І.Семашкі і Г.В.Мядзведзева ў г. Лондан (Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 10 па 11 снежня 2007 г. у г. Лондан (Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі) Першага намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Семашку У.І. і першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю – начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Мядзведзева Г.В.

Фінансаванне расходаў па найму жылога памяшкання ажыццявіць па фактычных затратах.